Стаў вядомы самы касавы мультфільм у гісторыі

Стаў вядомы самы касавы мультфільм у гісторыі

Стаў вядомы самы касавы мультфільм у гісторыі. Гэта — "Халоднае сэрца 2", знятае кампаніяй Disney, інфармуе boxofficemojo.com.

Мультфільм "Халоднае сэрца 2" выйшаў у пракат два месяцы таму. Яго агульныя касавыя зборы склалі 1 млрд 325 млн долараў. Большая частка гэтай сумы — міжнародны пракат. Цікава, што "Халоднае сэрца 1" сабрала на 44 млн долараў менш. Яшчэ адным рэкардсменам быў паўнаметражны анімацыйны фільм "Суперсямейка 2" — 1 млрд 243 млн долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі