Стаў вядомы самы багаты чалавек на Зямлі

Стаў вядомы самы багаты чалавек на Зямлі

Стаў вядомы самы багаты чалавек на Зямлі па версіі Bloomberg. Гэта — Джэф Бэзас, заснавальнік кампаніі Amazon.com. У пачатку 2018 года ён валодае 105,1 млрд долараў. Стваральнік Microsoft Біл Гейтс з $93,3 млрд толькі на другім месцы. Далей ў рэйтынгу знаходзяцца інвестар Уорэн Бафет з 87,2 млрд долараў і стваральнік Facebook Марк Цукерберг з 77,5 млрд долараў.

Сайт ria.ru нагадвае, што ў ліпені 2017-га Бэзаса самым багатым чалавекам у свеце ўпершыню прызнаў часопіс Forbes. На той час яго багацце ацэньвалася на суму 90,6 млрд долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі