Статыстыка на 12 ліпеня: у Беларусі ад COVID-19 ізноў памерлі пяць чалавек

Статыстыка на 12 ліпеня: у Беларусі ад COVID-19 ізноў памерлі пяць чалавек

На раніцу 12 ліпеня ў Беларусі пацверджаныя 64932 выпадкі COVID-19. +165 выпадкаў за апошнія 24 гадзіны. Колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі чацвёрты дзень запар трымаецца ніжэй за 200.

Па статыстыцы Мінздароўя, выпісана з лякарняў 55380 пацыентаў, у якіх была пацверджаная каранавірусная інфекцыя (+461). З іх 54916 паправіліся (+456). 464 пацыенты з выяўленым COVID-19 памерлі (+5).

Калі верыць Мінздароўя, за суткі ў Беларусі зроблена 11495 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Агулам з пачатку пандэміі праведзеныя 1134653 аналізы на COVID-19.

Адсотак тэстаў, якія паказалі новыя выпадкі COVID-19 за апошнія 24 гадзіны, — 1,44%. Нам не паведамляюць, колькі з 11485 тэстаў планава і па запатрабаванні робіцца медыкам і сілавікам, колькі — паўторна пацыентам з пацверджаным COVID-19, і колькі — людзям з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю.

Статыстыка на 12 ліпеня: у Беларусі ад COVID-19 ізноў памерлі пяць чалавек

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі