Статыстыка каранавіруса ў Беларусі: памерла яшчэ 6 чалавек, вылечыліся — 1474

Каранавірус у Беларусі / БЕЛТА
Каранавірус у Беларусі / БЕЛТА

Па стане на 20 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 57 936 выпадкаў заражэння COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Гэта на 603 выпадкі больш, чым суткі таму (напярэдадні рост склаў 676 выпадкаў).

Памерла 343 чалавекі, у якіх выявілі каранавірус (як і напярэдадні + 6).

Вылечыліся і было выпісана 36 749 пацыентаў (+1474).

За час пандэміі было зроблена 842 173 тэстаў на каранавірус (+20 286).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі