Вы тут

Статыстыка каранавіруса на 30 лістапада: 1639 новых выпадкаў, 7 новых смерцяў

Каранавірус у Беларусі / sb.by

Па стане на 30 лістапада ў Беларусі зарэгістравана 136 647 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. 1639 новых выпадкаў за апошнія суткі.

За час эпідэміі памёрлі 1158 пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй (+7).

Вылечыліся і былі выпісаныя 114 341 пацыент (+959).

Агулам было праведзена 3 269 576 тэстаў на COVID-19 (+16 428). 

Медыкі мяркуюць, што насамрэч статыстыка можа быць значна горшая. Пра гэта неаднаразова пісаў ТГ-канал "Белыя халаты". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.