Вы тут

Статыстыка COVID-19 ад Мінздароўя на 16 студзеня: 1933 новых пацыентаў

Вакцына​ ад каранавіруса / unshplash.com

За апошнія суткі ў Беларусі заргістравана 1933 новых пацыента з COVID-19. За ўвесь час пандэміі каранавірусная інфекцыя ў Беларусі выяўленая ў 233 537 чалавек, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

Памёрлі 1573 пацыентаў, якія захварэлі на COVID-19. Прычым за апошнія суткі — дзевяць.

Паправіліся 206676 чалавек (+2176).

За час пандэміі ў Беларусі было зроблена 4 238 864 тэстаў на COVID-19 (+22 769).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.