Стары мост у Гродне закрыюць для транспарту і пешаходаў 7 лістапада

7 лістапада гродзенскія ўлады плануюць закрыць для транспарту і пешаходаў Стары мост. З гэтага часу павінна пачацца яго маштабная рэканструкцыя. Нагадаем, мост планавалі закрыць яшчэ ў пачатку траўня, потым яго рэканструкцыю перанеслі на пачатак кастрычніка. Для пешаходаў недалёка ад Старога моста амаль 2 тыдні назад пабудавалі пантонны мост, аднак людзі баяцца па ім хадзіць.

Яны не ўпэўненыя ў яго надзейнасці. А для грамадскага транспарту ў горадзе прапанаваныя дзве схемы руху: тралейбусы, абмінаючы цэнтр горада, пойдуць праз Новы мост, а большая частка аўтобусаў — праз Румлёўскі мост. Больш падрабязная схема праезду гараджан змешчана на сайце гродзенскага гарвыканкаму.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі