"Стары горад" у Брэсце пабудуюць па-за гістарычным цэнтрам

На бігбордзе, выстаўленым на вуліцы, відаць, што паводле задумы італьянскіх праектавальнікаў знясуць добрую палову квартала ў межах вуліц Міцкевіча, Савецкай, Пушкінскай і Камсамольскай.



Гісторык архітэктуры Ірына Лаўроўская ў каментары Еўрарадыё крытычна адгукнулася наконт назвы праекта:





Лаўроўская: "Што такое Стары горад? Гэта гістарычны цэнтр Брэста. Гэта тая самая Брэсцкая крэпасць (На месцы знесенага гістарычнага ядра. — Еўрарадыё). А тэрыторыя, на якой сёння будуюць… якая знішчаецца, — гэта Кобрынскі фарштат. Таму лічу недарэчным называць новы раён, новую забудову “Старой крэпасцю” ці “Старым горадам”, як гэта мае месца тут. Моднае слова, прыгожае, але не трэба ўводзіць людзей у зман".



 

Лаўроўская адзначае таксама, што на тэрыторыі, адведзенай пад новы комплекс, плануюць знесці два гістарычна цікавыя будынкі. Акрамя таго, новы комплекс будзе дамінаваць над гістарычнай забудовай часоў, калі горад называўся Брэст-Літоўскам.