Стартаваў праект па стварэнні еўрапейскай сістэмы супрацьпаветранай абароны

Iris-T на абароне Еўропы / dw.com
Iris-T на абароне Еўропы / dw.com

13 кастрычніка ў Бруселі прадстаўнікі 15 краін падпісалі дэкларацыю пра намер стварыць супрацьпаветраны шчыт — European Sky Shield. Такім чынам, запускаецца праект еўрапейскай сістэмы супрацьпаветранай абароны. Ён мусіць абараняць неба Еўропы. А для гэтага трэба аб'яднаць розныя сістэмы СПА для знішчэння балістычных і крылатых ракет, а таксама баявых беспілотнікаў, піша @dw_belarus.

European Sky Shield рэалізуецца на фоне масіраваных расійскіх ракетных атак па Украіне. Трэба "закрыць праломы ў супрацьпаветранай абароне" Еўропы, заявіла міністр абароны Германіі Крысціна Ламбрэхт.

Плануецца выкарыстаць нямецкія Iris-T. Адна з такіх сістэм СПА нядаўна была пастаўлена ва Украіну. Ламбрэхт спадзяецца, што ўдасца паставіць на абарону Еўропы і больш дасканалыя сістэмы.

Сумесную дэкларацыю падпісалі Германія, Вялікабрытанія, Славакія, Нарвегія, Латвія, Венгрыя, Балгарыя, Бельгія, Чэхія, Фінляндыя, Літва, Нідэрланды, Румынія і Славенія. Чакаецца далучэнне і Эстоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі