Вы тут

"Стартапніца": новая праграма пра дзёрзкіх бізнэсмэнаў і смелых інвестараў

Кірыл Голуб. Фота з Facebook

Еўрарадыё і BEL.BIZ запускаюць новы праект — "Стартапніца". Гэта серыя прамых эфіраў з дзёрзкімі маладымі прадпрымальнікамі, якія будуюць бізнес у Беларусі, і са смелымі інвестарамі, якія дзень і ноч аддзяляюць зерне ад пустазелля.

Першы госць "Стартапніцы" — Кірыл Голуб, сооснователь адзінай беларускай сеткі бізнес-анёлаў Angels BAND і літоўскай сеткі LitBAN. Мы гаворым з ім пра бізнес-клімат і аптымізм, пра тое, як адчуць перспектыўнасць ідэі, пра патрабаванні інвестараў да праекта і пра многае іншае, на што павінны звяртаць увагу пачаткоўцы сваю справу. Дапамагае ў размове галоўная рэдактарка BEL.BIZ Юлія Няхай.

Першы госць "Стартапніцы" — Кірыл Голуб, сооснователь Angels BAND і літоўскай сеткі LitBAN. Дапамагае ў размове галоўная рэдактарка BEL.BIZ Юлія Няхай.

Слухаць ці запампаваць падкаст праграмы ніжэй.