Вы тут

"Стартапніца": "Мабільны Галівуд" ад Vochi

Накладанне эфектаў у Vochi

Галоўная навіна тыдня ў свеце стартапаў: Pinterest абвясціла, што набывае беларускі стартап Vochi. Яго каманда пераходзіць на працу ў Pinterest. Сума здзелкі не разгалошваецца, але адчуваецца пах дзясяткаў мільёнаў долараў.

Vochi — гэта мабільная праграма для апрацоўкі відэа. "Мабільны Галівуд", — кажа піяр-менеджарка Ганна Пазняк. У 2019-м, калі стартавалі Vochi, яна працавала ў Bulba Ventures — беларускім фондзе, які інвеставаў у праект. 

Сёння Ганна працуе ў іншым стартапе — Planner 5D. Мы пагутарылі з ёю пра фішкі Vochi, пра піяр стартапаў, развіццё беларускай экасістэмы і ўплыў на яе палітычнага крызісу ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.