Вы тут

“Стартапніца”: Edumus, 3Minutes Job, CompAct і іншыя EdTech-стартапы

EdTech — тэхналогіі ў адукацыі​ / EMERGE

EdTech — гэта глабальны трэнд. Свет перажывае бум на адукацыйныя стартапы. І ў гэтага шмат прычын. Па-першае, людзі сталі больш сур'ёзна ставіцца да пошуку сябе і ўвесь час імкнуцца навучыцца нечаму новаму. Па-другое, тэмп жыцця вырас, а значыць, класічныя "пяць-гадоў-ва-ўніверсітэце-і-ты-спецыяліст" — гэта ўжо не варыянт. Ну, прынамсі, варыянт не для ўсіх. Па-трэцяе (але гэта далёка не апошняе!), каталізатарам для пошуку новых адукацыйных формаў стала пандэмія каранавіруса.

У першым пасля летніх канікул выпуску "Стартапніцы" адзначым пачатак навучальнага года аглядам еўрапейскіх EdTech-стартапаў. У ім будуць Edumus і CompAct з Эстоніі, Румынскі 3Minutes Job, Game Academy з Вялікабрытаніі, Inspace з Арменіі і беларускі праект Edudo.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.