Вы тут

"Стартапніца": дроны над палямі ў стартапе Cropfleet

Cropfleet і дроны

Беларускі стартап Cropfleet займаецца апырскваннем раслін з дронаў. Гэта значыць прыносіць новыя тэхналогіі ў вельмі кансерватыўную сферу сельскай гаспадаркі. Дроны, якія лунаюць над полем, — ці гэта не тая будучыня, якую гадоў 50 таму малявалі фантасты ў сваіх раманах?

Cropfleet запатрабаваны, пастаянна знаходзіць новых кліентаў. Стартап выйграў усе конкурсы, у якіх удзельнічаў за апошнія пару месяцаў: Startup Great Challenge, Агра 3.0 і Tibo-2021. Сёння ў "Стартапніцы" мы стрымім з топам Cropfleet Андрэем Шыманскім. Яго досвед не будзе лішнім для вас.

Бадзёры ранішні "стрым з палёў" пачынаецца ў 10:30.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.