Старшыняў райвыканкамаў вучылі кіраваць тэрабаронай
![Чыноўнікі на зборы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/re06.jpg.webp?itok=ZrvZTUPJ)
Чыноўнікі на зборы / dneprovec.by
Старшыняў райвыканкамаў знаёмілі з арганізацыяй і парадкам кіравання сіламі тэрытарыяльнай абароны. Аднадзённы збор прайшоў у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Чыноўнікам паказалі, як абсталюецца кантрольна-прапускны пункт з сумеснай працай на ім міліцыянераў і вайскоўцаў, як фармуюцца атрады так званага "народнага апалчэння", паведамляе Мінабароны.
Рэчыцкая раённая газета дадае, што для старшыняў райвыканкамаў арганізавалі паказальнае адбіццё сіламі тэрабароны нападу "дыверсійна-разведвальнай групы праціўніка".
![Старшыняў райвыканкамаў вучылі кіраваць тэрабаронай](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Re01.jpg.webp?itok=STuKa_BQ)
dneprovec.by
![Старшыняў райвыканкамаў вучылі кіраваць тэрабаронай](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Re04.jpg.webp?itok=23Mks3Xx)
![Старшыняў райвыканкамаў вучылі кіраваць тэрабаронай](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Re05.jpg.webp?itok=rIRv0_1g)
![Старшыняў райвыканкамаў вучылі кіраваць тэрабаронай](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Re07.jpg.webp?itok=ib-Bnlpz)
![Старшыняў райвыканкамаў вучылі кіраваць тэрабаронай](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Re02.jpg.webp?itok=_lwwvoWa)
![Старшыняў райвыканкамаў вучылі кіраваць тэрабаронай](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Re03.jpg.webp?itok=fuWYF1ca)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.