Старшыня Следчага камітэта — пра гучныя справы "Экамедсэрвіса" і Бандарчук

Ён распавёў пра тое, як праходзіць расследаванне "рэзанансных крымінальных справаў".


Паводле слоў старшыні Следчага камітэта, ужо ў верасні завяршыцца следства па справе былога старшыні Жыткавіцкага райвыканкама Мікалая Какоры. Нагадаем, ад яго дзеянняў "Белдзяржстрах" атрымаў страты ў памеры 112 мільёнаў рублёў.


Што да справы былой дырэктаркі Белдзяржцырку Таццяны Бандарчук, то "прызначаныя і праводзяцца экспертызы". Паводле слоў Валянціна Шаева, цяпер вывучаецца "прадукт, акрэслены падазраванай як яе інтэлектуальная ўласнасць, аўтарскі твор". Да экспертызы, акрамя беларускіх навукоўцаў, прыцягнулі спецыялістаў з-за мяжы.


 

Спыніўся Шаеў і на справе "Экамедсэрвіса". Нагадаем, вясной 2013-га выбухнула справа 23-гадовай гродзенкі Юліі Кубаравай, якая памерла пасля аперацыі ў "Экамедсэрвісе" па карэкцыі формы носа. Даручэнне правесці разбіральніцтва даваў асабіста Аляксандр Лукашэнка. Валянцін Шаеў адзначыў, што "аб хуткім завяршэнні [расследавання] гаварыць не даводзіцца". Прызначаная "комплексная камісіённая экспертыза", якая мусіць даследаваць і дзеянні супрацоўнікаў цэнтра, і функцыянаванне медабсталявання, і пытанні абслугоўвання.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі