Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч выйшаў на волю

Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч выйшаў на волю

Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч выйшаў на волю. Пра гэта ў Facebook напісаў актывіст гэтай арганізацыі Андрэй Стрыжак. Фядыніч быў затрыманы ў сераду. Дэпартамент фінансавых расследаванняў правёў ператрус у офісе, заявіў пра рахункі прафсаюза ў замежжы (“сотні тысяч долараў”) і распачатую крымінальную справу. Таксама ператрус прайшоў у офісе Беларускага незалежнага прафсаюзу ў Салігорску.

Стрыжак піша, што пасля допыту на волю выйшла і былая рэдактарка прафсаюзнага сайта Наталля Пічужкіна. У той жа час галоўны бухгалтар РЭП Ігар Комлік апынуўся ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі