Вы тут

Старшыня КДБ: пік пратэстаў у Беларусі пройдзены

Іван Тэртэль / БЕЛТА

Палітычная сітуацыя ў Беларусі стабілізавалася, лічыць старшыня Камітэта дзяржбяспекі Іван Тэртэль

"Мы адзначаем, што сітуацыя ў цэлым стабілізавалася, пік пройдзены, пратэсныя праявы практычна сышлі на нішто", — перадае ТАСС словы кіраўніка спецслужбы.

На думку Тэртэля, увесну аднавіць пратэсты не ўдасца.

"Спробы будуць, але мы ацэньваем сітуацыю як стабільную, і перадумоў казаць пра тое, што ім удасца дамагчыся такіх мэтаў, мы не бачым", — заявіў ён.

Дарэчы, вясна ў Беларусі заўсёды адзначалася большай палітычнай актыўнасцю, чым восень. Увесну праходзяць некалькі традыцыйных акцыяў — напрыклад, Дзень Волі і Чарнобыльскі шлях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.