Старшыня Еўракамісіі прапанаваў стварыць войска Еўрасаюза

Старшыня Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер заклікаў стварыць агульнаеўрапейскае войска для процідзеяння Расіі. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Welt am Sonntag.

Палітык мяркуе, што з такім войскам ЕС зможа адрэагаваць на пагрозу краінам — сябрам Еўрасаюза і суседнім дзяржавам. Разам з тым стварэнне войска, на думку Юнкера, дасць Расіі зразумець, што Еўрасаюз сур'ёзна ставіцаа да адстойвання каштоўнасцяў.

У падтрымку гэтай ідэі выказаўся таксама старшыня камітэта па замежных справах бундэстага Норберт Ротген (ХДС). Ён адзначыў, што еўрапейскія краіны выдаткоўваюць вялізныя сумы на ўтрыманне нацыянальных войскаў, аднак ваенныя магчымасці сяброў ЕС застаюцца ўсё яшчэ не дастатковымі ў параўнанні з Расіяй. Раней міністр абароны Нямеччыны Урсула фон дэр Ляен заявіла, што перадача нацыянальнага суверэнітэту Бруселю ў вайсковых пытаннях цалкам мэтазгодная і ў агляднай будучыні ЕС спатрэбіцца ўласнае войска.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі