Стан пінчукоў, якія ляжаць у Брэсце, застаецца стабільна цяжкім

Стан трох пінчукоў, пацярпелых ад выбуху на "Пінскдрэве", на раніцу 8 лістапада заставаўся стабільна цяжкім. Усе яны знаходзяцца ў Брэсцкай абласной лякарні, паведамляе БелаПАН. Па словах лекараў, адзін з іх, 34-гадовы мужчына, ужо дыхае самастойна і адключаны ад апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Другі пацыент, 29-гадовы мужчына, трэніруецца дыхаць самастойна і пераведзены на дапаможны рэжым штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Трэці пацярпелы, 33-гадовы мужчына, па-ранейшаму падлучаны да апарата вентыляцыі лёгкіх.

Усе пацыенты застаюцца ў рэанімацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі