Вы тут

Сталонэ аб'явіў пра завяршэнне здымак "Рэмба 5" (відэа)

Гэта апошняя роля акцёра ў вобразе Рэмба.

72-гадовы Сільвестр Сталонэ аб'явіў пра завяршэнне здымак "Рэмба 5". Чакаецца, што фільм выйдзе на экраны ў наступным годзе.

"Вось і ўсё, — гаворыць Сталонэ на відэа, якое выклаў у Instagram. — Толькі што быў мой апошні дубль у "Рэмба 5: Апошняя кроў" — пакуль мы называем яго так. Гэта было неверагоднае падарожжа".

Сільвестр Сталонэ не толькі выканаў галоўную ролю, але і напісаў сцэнар. Дзеянне адбывацца ў Мексіцы, дзе знікла ўнучка Рэмба. І ветэран адпраўляцца са свайго ранча ў Арызоне на яе пошукі. У Мексіцы ён сутыкнуўся з крыміналам і, як заўсёды, перамог усіх ворагаў.

Першы фільм "Рэмба" ("Першая кроў") з'явіўся ў 1982 годзе. Чацвёрты фільм выйшаў на экраны 11 гадоў таму.