Вы тут

Сталічная ДАІ на выходныя ўзмацняе кантроль за п'янымі кіроўцамі

Фота з архіву

Сталічная ДАІ ўзмацняя кантроль за п'янымі кіроўцамі на час доўгіх навагодніх выходных. Як паведамляе БЕЛТА, аналагічную акцыю Дзяржаўтаінспекцыя правяла ў сталіцы з 22 па 25 снежня. Тады выявілі 29 выпадкаў кіравання транспартнымі сродкамі ў нецвярозым стане.

24 снежня інспектары ДАІ спынілі “Фольксваген”, кіроўца якога ў нецвярозым стане ехаў праспектам Пераможцаў. Ён патлумачыў, што мусіць тэрмінова адвесці дачку ў цырк на паказ. У выніку яму выпісалі штраф на 50 базавых велічыняў.

Кіроўца “Сітраена”, які ў стане алкагольнага ап’янення сеў за руль і трапіў у аварыю, таксама будзе пакараны. На праспекце Незалежнасці ён сутыкнуўся з “Кіа”, як ад удару адкінула на “Мерседэс”. Моманту ДТЗ кіроўца не памятаў. Яго аштрафавалі на 65 базавых велічыняў і пазбавілі правоў на тры гады.