Сталі вядомыя ўсе чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі Еўропы
![Сталі вядомыя ўсе чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі Еўропы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1376230309afp715.jpg.webp?itok=lLXxo6_a)
Сталі вядомыя ўсе чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі Еўропы. Гэта — тры клубы з Іспаніі ("Вільярэал", "Атлетык" і "Севілья"), па адным — з Англіі ("Ліверпуль"), Чэхіі ("Спарта", Прага), Нямеччыны ("Барусія", Дортмунд), Партугаліі ("Брага") і Украіны ("Шахцёр"). Вынікі ўчорашніх матчаў: "Баер" — "Вільярэал" — 0:0 (першы паядынак — 0:2), "Валенсія" — "Атлетык" — 2:1 (0:1), "Лацыё" — "Спарта" — 0:3 (1:1), "Андэрлехт" — "Шахцёр" — 0:1 (1:3), "Брага" — "Фенербахчэ" — 4:1 (0:1), "Манчэстар Юнайтэд" — "Ліверпуль" — 1:1 (0:2), "Севілья" — "Базель" — 3:0 (0:0), "Тотэнхэм" — "Барусія" — 1:2 (0:3).
Лёсаванне 1/4 фіналу Лігі Еўропы і Лігі чэмпіёнаў пройдзе сёння ў швейцарскім Ньёне.