Сталі вядомыя сапернікі мінскага “Дынама” і “Шахцёра” ў Лізе Еўропы

Сталі вядомыя сапернікі мінскага “Дынама” і “Шахцёра” ў Лізе Еўропы

Сталі вядомыя сапернікі мінскага “Дынама” і салігорскага “Шахцёра” ў 1-м раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы. Лёсаванне прайшло ў панядзелак у швейцарскім Ньёне ў штаб-кватэры УЕФА. Дынамаўцы згуляюць з фарэрскім “Рунавікам”, а “Шахцёр” — з літоўскай “Судувай”. Першыя паядынкі, якія беларускія каманды правядуць на сваіх палях, прызначаныя на 29 чэрвеня, матчы ў адказ — на 6 ліпеня.

У мінулым годзе з “Рунавікам” у 1-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы гуляў “Шахцёр” і двойчы выйграў — 2:0 (у гасцях) і 5:0 (дома).

Брэсцкае “Дынама”, уладальнік Кубка Беларусі, даведаецца пра свайго саперніка ў 2-м раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы пазней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі