Сталі вядомыя дэталі таго, як асіповіцкі віцэ-мэр "замініраваў" міліцыю і КДБ

Сталі вядомыя дэталі таго, як асіповіцкі віцэ-мэр "замініраваў" міліцыю і КДБ

Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці пачало  крымінальную справу на 50-гадовага жыхара Асіповічаў. Яго вінавацяць у заведама хлуслівым паведамленні пра небяспеку, піша nn.by

Гэты мужчына — цяпер ужо былы намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама Аляксандр Шаўлюга. Ён курыраваў ідэалагічную работу, працу з моладдзю і СМІ. Паведамляецца, што напрыканцы красавіка ён затэлефанаваў у міліцыю і заявіў, што будынак мясцовага КДБ і РУУС замініраваны. 

Ніякіх бомбаў у будынках не знайшлі, але праца міліцыі і КДБ была часова паралізаваная. 

У прэс-службе Следчага камітэта журналістам патлумачылі: "Мы мяркуем, што ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Але гэта не канчаткова — вядзецца расследаванне". 

Пасля гэтага інцыдэнту Шаўлюгу звольнілі з працы: цяпер ён знаходзіцца дома. Размаўляць з журналістам экс-чыноўнік не захацеў. 

"Тэлефоннаму мінёру" пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі