Вы тут

Сталі вядомы першыя паўфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў

ПСЖ — "Баварыя" / Reuters

ПСЖ і "Чэлсі" выйшлі ў паўфінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Французскі клуб пасля гасцявой перамогі над "Баварыяй" (3:2) прайграў дома (0:1). Далей ПСЖ прайшоў за кошт галоў, забітых на чужым полі.

"Чэлсі" ў першым матчы выйграў у "Порту" — 2:0, у другім — прайграў з лікам 0:1. Адзіны гол атрымаўся фантастычным (на відэа).

У сераду "Ліверпуль" згуляе ў 1/4 фіналу з "Рэалам". У Мадрыдзе гаспадары поля выйгралі з лікам 3:1. Дортмундская "Барусія" прыме "Манчэстар Сіці". У першым матчы англійскі клуб перамог — 2:1.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.