Сталі вядомыя падрабязнасці пра выбух у Бярозе

Сталі вядомыя падрабязнасці пра выбух у Бярозе

Сталі вядомыя падрабязнасці пра выбух у Бярозе. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, ён адбыўся раніцай 4 сакавіка на падворку прыватнага дома, дзе 44-гадовы мужчына разбіраў металалом. Мяркуецца, што ён знайшоў узрывальнік невядомага боепрыпаса. Падчас выбуху мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні, яго шпіталізавалі. Яго брат, які знаходзіўся побач, не пацярпеў.

Праводзіцца праверка. На месцы здарэння працавалі следчыя, якія высвятлялі ўсе абставіны. Сярод металалома знайшлі больш за дзясятак элементаў бомбаў, якія не ўтрымлівалі выбуховых рэчываў і ўзрывальнікаў, таму не ўяўлялі небяспекі.

Партал TUT.by паведамляе, што выбух быў вельмі гучны. На месца прыязджалі машыны ратавальнікаў, службы газу (спачатку была версія, што выбухнуў газ), міліцыі. Сілавікі перакрывалі ўсе дарогі да месца здарэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі