Сталі вядомы падрабязнасці пра наступствы выбуху на чыгунцы пад Мінскам

На беларускай чыгунцы зноў з'явіліся партызаны

На беларускай чыгунцы зноў з'явіліся партызаны / sb.by

"Супольнасць чыгуначнікаў" паведаміла падрабязнасці пра наступствы выбуху на чыгуначнай станцыі Азярышча пад Мінскам, які адбыўся позна ўвечары 5 кастрычніка. Яго магутнасць ацэньваецца як досыць высокая, аднак асаблівых пашкоджанняў інфраструктуры няма, затрымак цягнікоў не было.

Выбух адбыўся паміж 4-й і 6-й каляінамі (бліжэй да высокіх грузавых платформаў). Паколькі 1-я і 2-я галоўныя каляіны не былі пашкоджаныя, перапынкаў у руху не было. Не трэба было праводзіць і значных рамонтных працаў.

На працягу ўсяго дня прадстаўнікі сілавых ведамстваў пастаянна знаходзіліся ў будынку ўпраўлення Беларускай чыгункі і Цэнтра кіравання перавозкамі. Праводзіліся апытанні работнікаў службы перавозак, дыспетчарскага персаналу і іншых работнікаў, звязаных з рухам цягнікоў.

Дагэтуль афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне няма. На станцыі Азярышча пад Мінскам перыядычна грузяць ці разгружаюць вайсковую тэхніку. Таму зусім магчыма, што адбылася імаверная дыверсія рэйкавых партызан. Тым больш, што сілавікі шукаюць траіх мужчын, магчыма, датычных да выбуху на чыгунцы.

У пакуль у Мінску і на Міншчыне на чыгунцы з'явіліся патрулі ўзброеных міліцыянераў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі