Вы тут

Сталі вядомы лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне

Дэвід Джуліус і Ардэм Патапуцян / twitter.com/NobelPrize

Сталі вядомы лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне. Гэта — Дэвід Джуліус і Ардэм Патапуцян. Іх узнагародзяць за даследаванне рэакцыі жывых арганізмаў на тэмпературу і дотык, паведаміў у Стакгольме Нобелеўскі камітэт.

Джуліус — амерыканскі навуковец, які ў асноўным займаецца пытаннямі фізіялогіі. Патапуцян — амерыканскі малекулярны біёлаг, нейрабіёлаг. Ён мае армянскае паходжанне.

У аўторак аб'явяць уладальніка Нобелеўскай прэміі па фізіцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.