Вы тут

Сталі вядомы даты матчаў плэй-оф мінскага "Дынама" і СКА

Мінскія дынамаўцы / hcdinamo.by

У КХЛ зацвердзілі сетку Кубка Гагарына. Сталі вядомы даты матчаў плэй-оф мінскага "Дынама" і піцерскага СКА. Першыя дзве гульні пройдуць 2 і 4 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу, 6 і 8 сакавіка каманды сустрэнуцца ў беларускай сталіцы. Калі спатрэбіцца, наступныя матчы пройдуць 10, 12 і 14 сакавіка.

Як вядома, КХЛ вырашыла датэрмінова спыніць рэгулярны чэмпіянат, а каманды занялі месцы ў сваіх канферэнцыях у адпаведнасці з працэнтам набраных ачкоў. На Захадзе мінскія дынамаўцы былі восьмыя, армейцы — першыя. Такім чынам беларускаму клубу ўжо на старце плэй-оф дастаўся моцны сапернік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.