Стала вядомая колькасць пацярпелых у інцыдэнце на мяжы Беларусі і Польшчы
![Мігранты ў лагеры на беларуска-польскай мяжы / БЕЛТА](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2021-11-16_16-31-53.jpg.webp?itok=JWJhYXKc)
Мігранты ў лагеры на беларуска-польскай мяжы / БЕЛТА
Па меддапамогу пасля інцыдэнту на беларуска-польскай мяжы звярнуліся шэсць чалавек — трое бежанцаў і трое журналістаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Людмілу Кеда.
Прадстаўніца аблвыканкама таксама расказала, што ля стыхійнага лагера на беларуска-польскай мяжы цяпер дзяжураць дзве карэты хуткай дапамогі замест адной. У выпадку неабходнасці мігрантаў будуць дастаўляць у бальніцы Гродна.
Як паведамляла Еўрарадыё, падчас атакі мігрантаў з польскага боку быў паранены адзін з паліцэйскіх. Як мяркуецца, пасля ўдару прадметам у яго пералом костак чэрапа. Пацярпеламу аказваюць дапамогу, яго адправілі ў бальніцу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.