Стала вядома, якое месца атрымаў беларускі пашпарт у сусветным рэйтынгу

Стала вядома, якое месца атрымаў беларускі пашпарт у сусветным рэйтынгу

Стала вядома, якое месца атрымаў беларускі пашпарт у сусветным рэйтынгу. Яго абноўленая версія з'явілася на сайце nationalityindex.com. Насамрэч гаворка не пра найлепшую абароненасць пашпарту, а пра рэйтынг грамадзянства. Пры яго складанні ўлічваліся ўзровень развіцця чалавечага патэнцыялу, візавыя дачыненні, маштаб эканомікі, грамадскі парадак і стабільнасць у краіне, магчымасці ў грамадзян пераязджаць у іншыя дзяржавы.

Першае месца па выніках 2018 года заняла Францыя (французскі пашпарт лідыруе восьмы год запар), далей у рэйтынгу — Германія і Нідэрланды, Данія, Нарвегія, Швецыя. Беларусь толькі на 86-м месцы (летась было 87-е месца, у 2014-м — 73-е). Нашы суседзі занялі ў рэйтынгу наступныя пазіцыі: Латвія, Літва і Польшча падзялілі 20-е месца, Расія — 62-я, а Украіна — 75-я.

Стала вядома, якое месца атрымаў беларускі пашпарт у сусветным рэйтынгу
Французскі пашпарт / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі