Стала вядома, якія песні выканае 25 сакавіка ў Мінску Адэля Вольская

Стала вядома, якія песні выканае 25 сакавіка ў Мінску Адэля Вольская

Стала вядома, якія песні выканае 25 сакавіка ў Мінску каля Опернага тэатра на святочным канцэрце, прысвечаным 100-годдзю БНР, Адэля Вольская, дачка Лявона Вольскага. Тры з пяці кампазіцый — з рэпертуару бацькі: “Паветраны шар”, “Зямля”, “Простыя словы”. Яшчэ дзве песні Адэля напісала сама — “Адэлька-сардэлька” і “Жыццё адно”, інфармуе сайт nn.by. “Я пастаянна выконваю вакальныя практыкаванні, кожны дзень граю гэтыя песні па некалькі разоў, абдумваю і спрабую знайсці свой стыль у татавых песнях, — кажа спявачка. — Хутка прыеду з Любліна ў Мінск і буду рэпеціраваць нумар з музыкам Уладзімірам Пыльчанкам: менавіта з ім мы зайграем на канцэрце”.

Як інфармавала Еўрарадыё, Лявон Вольскі 25 сакавіка выступае на канцэрце ў Беластоку, прысвечаным Дню Волі. З прысутнымі на канцэрце ў Мінску ён звяжацца праз тэлемост, прэзентуе новую песню.

Як вядома, у канцэрце #БНР100 у Мінску возьмуць удзел гурты Akute, РСП, Dzieciuki, выканаўцы Ігар Варашкевіч, Кася Камоцкая, Юрый Стыльскі і іншыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі