Стала вядома, якімі ВНУ найбольш цікавіліся абітурыенты ў Беларусі

Стала вядома, якімі ВНУ найбольш цікавіліся абітурыенты ў Беларусі

Стала вядома, якімі ВНУ найбольш цікавіліся абітурыенты ў Беларусі. Дадзеныя за ліпень 2018-га агучыў Яндэкс. Высветлілася, што ў запытах у інтэрнэце найбольшая цікавасць была да Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. У першую тройку таксама трапілі Віцебскі дзяржаўны медуніверсітэт і Гомельскі дзяржаўны медуніверсітэт. Год таму яна выглядала наступным чынам: 1. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. 2. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. 3. БДЭУ.

Сёлета ў першую дзясятку таксама трапілі Беларускі дзяржаўны медуніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, Універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Гродзенскі дзяржаўны медуніверсітэт, БДУ (толькі восьмы), БНТУ, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі