Вы тут

Стала вядома, як у Рэчыцы затрымлівалі сяброў Усхопава

Міліцыя / lnc.by

Сяброў загінулага Дзмітрыя Усхопава затрымалі ўвечары 3 студзеня, даведалася "Наша Ніва".

Маладыя людзі стаялі каля пад’езда, дзе жыў Усхопаў. Там міліцыянты і затрымалі Аляксандра Снапкова і Іллю Бракарэнку. Аляксей Давыдкоў сышоў сустракаць жонку Ганну. Дзе менавіта затрымалі гэтую сямейную пару, пакуль высветліць не атрымалася. У Давыдковых дома засталіся двое маленькіх дзяцей. 

Паводле непацверджанай інфармацыі, затрыманне можа быць звязаная з "наркатычным" артыкулам 328.

Маці Іллі Бракарэнкі сказала журналістам, што не можа звязацца з сынам, але афіцыйнага пацвярджэння затрымання не мае: "Мне ніхто не тэлефанаваў, але звязацца з ім я не магу. Гаварыла з ім апошні раз учора, сёння не"

Маці Аляксандра Снапкова таксама дакладнае не ведае, ці ён затрыманы.

27-гадовы Дзмітрый Усхопаў памёр у навагоднюю ноч пасля затрымання. Афіцыйная версія сцвярджае, што ў яго было моцнае алкагольнае атручэнне і наяўнасць наркотыкаў у мачы. Сваякі Усхопава не вераць у гэта і кажуць, што хлопца моцна збілі ў міліцыі.

На сёння прызначанае пахаванне Усхопава, дзе меліся быць і яго блізкія сябры, якіх цяпер затрымалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.