Стала вядома, як будзе выглядаць характарыстыка чыноўніка пры прыёме на працу
![Такая справка понадобится на каждого чиновника / Еврорадио](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/screen_shot_2021-10-23_at_3.21.10_pm.png.webp?itok=bHszJtoU)
Такая справка понадобится на каждого чиновника / Еврорадио
Улады Беларусі вызначылі форму характарыстыкі для чыноўнікаў і кіраўнікоў дзяржарганізацый. Узор апублікаваны на прававым партале Беларусі.
У характарыстыцы будзе ўтрымлівацца інфармацыя пра прафесійныя, дзелавыя і маральныя якасці работніка. Нададзена ўвага яго ўдзелу ў грамадскім жыцці, яго адносінам з наймальнікам і прафсаюзам.
Таксама трэба ўказаць погляды адносна дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў Беларусі і яе канстытуцыйнага ладу. А яшчэ — пра дзеянні супраць парадку кіравання і грамадскай бяспекі, і пра наяўнасць антыдзяржаўных праяў.
![Стало известно как будет выглядеть характеристика чиновника при приёме на работу](/sites/default/files/paragraphs/image/harakteristika.png)
Раней Аляксандра Лукашэнка заявіў, што патрабаванні да кіраўнікоў у дзяржорганах трэба зрабіць больш жорсткімі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.