Вы тут

Стала вядома, як будзе працаваць метро на Новы год

Стала вядома, як будзе працаваць метро ў навагоднюю ноч / minsknews.by

Мінскі метрапалітэн паведаміў свой графік працы ў навагоднюю ноч.

31 снежня 2020 года і 6 студзеня 2021 года метро будзе працаваць паводле графіку пятніц, а 1-3 і 7-10 студзеня — у адпаведнасці з графікам нядзелі.

Пры гэтым у ноч з 31 снежня на 1 студзеня станцыі метро на ўсіх трох лініях зачыняцца на ўваход у 3:00. Выключэнне складуць станцыі метро "Няміга", "Кастрычніцкая" і "Купалаўская" (выхад на праспект Незалежнасці): яны зачыняцца на ўваход у 3:15.

У навагоднюю ноч з 00:00 да закрыцця станцый цягнікі будуць хадзіць з наступным інтэрвалам: на 1-й і 2-й лініях — 6 хвілін, на 3-й лініі — 10 хвілін.

1 студзеня метро пачне працу ў звычайны час — у 5:30.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.