Стала вядома, што адвакат Аляксей Бародка знаходзіцца ў СІЗА № 1

Аляксей Бародка / СТБ
Аляксей Бародка / СТБ

Адвакат Аляксей Бародка знаходзіцца ў СІЗА № 1 на Валадарскага ў Мінску, піша @viasna96. Яго затрымалі яшчэ ў канцы студзеня, але праваабаронцы даведаліся пра гэта толькі праз тры месяцы. У чым Бародку абвінавачваюць, невядома.

21 красавіка Аляксея Бародку пазбавілі ліцэнзіі адваката.

У Беларусі з 2020-га праводзяць "зачыстку" адвакатаў. За гэты час ліцэнзій былі пазбаўленыя некалькі дзясяткаў чалавек — пераважна тыя, хто абараняў "палітычных". Некаторых адвакатаў асудзілі па крымінальных артыкулах. У красавіку сёлета адвакату Аляксандру Данілевічу прысудзілі 10 гадоў калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі