Стала вядома, пра што вялі перамовы кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі

Стала вядома, пра што вялі перамовы кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі

14 ліпеня ў Маскве прайшлі перамовы прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі — Рамана Галоўчанкі і Міхаіла Мішусціна

Мішусцін падкрэліў важнасць таго, што свой першы замежны візіт у якасці кіраўніка ўрада Раман Галоўчанка зрабіў у Расію. "Мы бачым у гэтым яшчэ адно важнае пацверджанне асаблівага характару беларуска-расійскіх адносін, узаемнай зацікаўленасці ў паступальным развіцці нашага супрацоўніцтва, паглыбленні інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы", — цытуе яго словы БЕЛТА.

Расійскі прэм'ер паведаміў, што тавараабарот паміж дзвюма краінамі летась перавысіў 35 мільярдаў долараў, але сёлета крыху панізіўся. Асноўнай прычынай зніжэння Мішусцін назваў каранвірус. "Дарэчы, характэрна, што расійскі экспарт у Беларусь паменшыўся дзесьці на 31,9%, а беларускі экспарт у Расію — усяго на 7%", — удакладніў ён.

Галоўчанка на гэта запярэчыў, што зніжэнне расійскага экспарту ў Беларусь звязана найперш са зніжэннем аб'ёму паставак энерганосьбітаў. Як вядома, у першым квартале 2020 года буйныя расійскія нафтавыя кампаніі адмовіліся пастаўляць сыравіну ў Беларусь, бо не дамовіліся наконт памеру прэміяў. 

Па выніках сённяшніх перамоваў, па словах Мішусціна, плануецца падпісаць дакументы па будаўніцтве Беларускай АЭС і супрацоўніцтве ў нафтавай сферы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі