Стала вядома, колькі сёлета каштуе навучанне ў БДУ

Стала вядома, колькі сёлета каштуе навучанне ў БДУ

Стала вядома, колькі сёлета каштуе навучанне ў Белдзяржуніверсітэце. Навучальная установа апублікавала кошты дзённай і завочнай формы навучання.

Так, да прыкладу, на 1-3 курсах на спецыяльнасцях “міжнароднае права”, “правазнаўства”, “эканамічнае права” кошт навучання складае 3575 рублёў за год. На эканамічным факультэце кошт навучання складае 3467 рублёў, на біялагічным — 3223, на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі — 2964.

Танней за ўсё вучыцца на сацыяльнага работніка, а таксама на філфаку (руская і беларуская філалогія) — 2354.

Вядомыя і кошты на навучанне на 1-3 курсах завочнага аддзялення на большасці факультэтаў — гэта 1262 рубля за год, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі