Вы тут

Стала вядома, калі ў Беларусі чакаюць другую хвалю каранавіруса

Масачны рэжым / Reuters

Стала вядома, калі ў Беларусі чакаюць другую хвалю каранавіруса. Яе прагназуюць на лістапад-снежань 2020 года. Пра гэта распавяла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан. Як паведамляе TUT.by, 30 ліпеня Богдан, як давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі, сустракалася ў Ганцавічах з выбарцамі. І ёй задалі пытанне пра другую хвалю каранавіруса.

Намеснік міністра сказала, што сістэма аховы здароўя нашай краіны рыхтуецца да магчымай другой хвалі: ствараецца неабходны запас лекаў, папаўняюцца запасы індывідуальных сродкаў абароны (напрыклад, пальчаткі закупляюцца ў Малайзіі). "Па разліках мы чакаем магчымую другую хвалю каранавіруснай інфекцыі ў лістападзе-снежні", — заявіла Алена Богдан.

Клінічныя пратаколы па лячэнні пацыентаў з COVID-19 "працаздольныя", таму пакуль іх мяняць не будуць. Богдан паведаміла і пра тое, што працягваецца рэканструкцыя бальніц, якія будуць апорнымі для аказання дапамогі пацыентам з каранавірусам. І калі другая хваля будзе, медыкі пастараюцца найперш справіцца сіламі тэрапеўтычных аддзяленняў.

На 30 ліпеня ў Беларусі было 67655 выпадкаў заражэння каранавіруса  (+147 за суткі), памерлі 553 чалавекі (+5).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.