Стала вядома, калі ў Беларусь прыедзе патрыярх Кірыл

Візіт патрыярха Маскоўскай і ўсёй Русі Кірыла ў Беларусь запланаваны на чэрвень 2015 года. Пра гэта паведаміў старшыня сінадальнага інфармацыйнага адззела Беларускай праваслаўнай царквы протаіерэй Сергій Лепін.

Пры гэтым дакладныя даты знаходжання патрыярха ў Беларусі пакуль не вызначаны. Таксама ўдакладняецца і праграма, а таксама месцы, якія наведае Кірыл, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, нядаўна з нечаканай ініцыятывай атрымання пэўнай незалежнасці Беларускай праваслаўнай царквы ад Маскоўскага патрыярхату выступіў мітрапаліт Павел, кіраўнік БПЦ. У выніковым дакуменце агульнага сходу епархій Мінскай метраполіі, які прайшоў 16 снежня, так і запісана: “хадайнічаць перад Свяцейшым Патрыярхам Кірылам і Святым Сінодам аб прадстаўленні БПЦ статуса самакіраванай царквы ў складзе Маскоўскага Патрыярхату па прыкладзе Латвіі, Малдовы і Эстоніі”.

Протаіерэй Сергій: Патрабаваць аўтаномію БПЦ — гэта царкоўны сепаратызм

Фота — pravmir.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі