Стала вядома, дзе і калі пройдзе лёсаванне адборачнага этапу ЧЕ-2024

Фестывальная зала Франкфурта / Pietro Sutera​
Фестывальная зала Франкфурта / Pietro Sutera​

Лёсаванне адборачнага раўнда да чэмпіянату Еўропы 2024 года па футболе адбудзецца 9 кастрычніка 2022 года ў Франкфурце, паведамляе прэс-служба УЕФА.

У выніку лёсавання 54 нацыянальныя зборныя размяркуюць па групах, у якіх будзе весціся барацьба за 23 вакантныя месцы на ЧЕ-2024.

Для правядзення лёсавання абраная фестывальная зала Франкфурцкім кірмашы, якая змяшчае да 15 тысяч чалавек

Чэмпіянат Еўропы па футболе пройдзе ў чэрвені-ліпені 2024 года ў 10 гарадах Германіі. Краіна прымала ЧЕ ў 1988 годзе, а таксама чэмпіянаты свету ў 1974 і 2006 гадах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі