Стала вядома, чаму ўкраінскі памежнік страціў прытомнасць пры Лукашэнку

Стала вядома, чаму ўкраінскі памежнік страціў прытомнасць пры Лукашэнку

Кіраўнік Памежнай службы Украіны Віктар Назаранка страціў прытомнасць на сутрэчы Лукашэнкі і Парашэнкі ад ператамлення. Пра гэта журналістам tut.by распавёў памочнік старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алег Слабадзян

Здарэнне адбылося ў пятніцу, 21 ліпеня, калі кіраўнікі Беларусі і Украіны распавядалі журналістам пра вынікі перамоваў. Падчас выступу Аляксандра Лукашэнкі галоўны ўкраінскі памежнік страціў прытомнасць і яго давялося выносіць на руках.

Адразу пасля здарэння Назаранку даставілі ў рэанімацыю, дзе ён правёў усе выходныя. Цяпер кіраўнік памежнікаў знаходзіцца ў звычайнай палаце.

"Стан здароўя здавальняючы, усе жыццёвыя паказчыкі ў норме. Але Віктар Назаранка па-ранейшаму застаецца на бальнічным і знаходзіцца ў шпіталі пад наглядам лекараў", — дадаў Слабадзян.

Паведамляецца, што Назаранка ўжо тры гады не быў у адпачынку, а апошнім часам быў на грані гіпертанічнага крызу з-за высокага ціску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі