Спыненыя крымінальныя справы на адвакатку галоўнага інжынера МЗКЦ

Спыненыя крымінальныя справы на адвакатку галоўнага інжынера МЗКЦ

Дзве крымінальныя справы на адвакатку Веру Арэшка, якая абараняла галоўнага інжынера МЗКЦ Андрэя Галавача, спыненыя. Пра гэта парталу TUT.BY паведаміла прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэўт.

Справу за разгалошванне звестак папярэдняга следства спынілі за адсутнасць складу злачынства. Таксама спыненая крымінальная справа за незаконнае захоўванне зброі. 

Крымінальныя справы на Веру Арэшка пачалі напрыканцы чэрвеня. Спярша яе падазравалі ў разгалошванні звестак следства. Па гэтай справе дома ў адвакаткі прайшоў ператрус, падчас якога ў яе знайшлі пісталет "Вальтэр" і патроны да яго. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі