Спыненая справа Дзяніса Дзянісава і Таццяны Елавой

Спыненая справа Дзяніса Дзянісава і Таццяны Елавой. Інфармацыя пра гэта з’явілася ўвечары 29 траўня ў беларускіх блогах.  Чуткі пра спыненне справы супраць актывістаў БУНТу пацвердзіў адвакат Пётр Каваленка. Праўда, ён пакуль не мае афіцыйных дакументаў на гэты конт, – зазначае сайт газеты “Наша Ніва”.

Справа супраць Дзянісава Дзянісава і Тацяны Елавой была заведзеная паводле 342-га артыкула Крымінальнага кодэкса – арганізацыя дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак і супрацьдзейнічаюць уладзе. Хлопцу пагражала трохгадовае турэмнае зняволенне.

Дзянісава затрымалі 16 лютага ў цягніку, які ехаў у Гомель. 11 красавіка ён быў выпушчаны пад заклад.