Спробы выратаваць зерневую дамову: праз Чорнае мора могуць прайсці 14 суднаў

Турцыя і ААН спрабуюць дамовіцца пра аднаўленне транзіту збожжавых праз Чорнае мора / pixabay
Турцыя і ААН спрабуюць дамовіцца пра аднаўленне транзіту збожжавых праз Чорнае мора / pixabay

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый і Турцыя паспрабавалі выратаваць "зерневую дамову", піша Wall Street Journal. У нядзелю ніводнае судна не пакінула воды Украіны. Тым не менш, афіцыйныя асобы Турцыі і Украіны, а таксама ААН змаглі ўзгадніць план транзіту 14 суднаў праз Чорнае мора на панядзелак.

У суботу, 29 кастрычніка, Расія абвясціла пра рашэнне выйсці з дамовы. Расійскі МЗС заявіў, што ўкраінскія ўзброеныя сілы пад прыкрыццём гуманітарнага калідора нанеслі ўдары па караблях і інфраструктуры Чарнаморскага флоту Расіі на вайскова-марской базе ў Севастопалі. Прэзідэнт Зяленскі заявіў, што, па яго думцы, рашэнні Расіі было прыняты "не сёння, а яшчэ ў верасні".

"Чаму нейкая жменька асобаў недзе ў Крамлі можа развязваць, цібудзе ежа на сталах людзей у Егіпце ці ў Бангладэш?"цытуе Зяленскага ВВС.

Пагадненне пра экспарт зерня, падпісанае ў ліпені пасля некалькіх месяцаў перамоў пры пасярэдніцтве Турцыі і ААН, стала рэдкім дыпламатычным прарывам вайны. Угода дазволіла Украіне аднавіць экспарт прадуктаў харчавання з трох чарнаморскіх партоў вакол Адэсы. Пагадненне прывяло да падзення сусветных цэн на пшаніцу да даваеннага роўня. Рашэнне Расіі выйсці з дамовы пагражае глабальным павышэннем кошту прадуктаў харчавання. Гэта можа пагоршыць міравой харчовы крызіс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі