Справу экс-палітвязня Змітра Паліенкі адправілі на дапрацоўку

Справу экс-палітвязня Змітра Паліенкі адправілі на дапрацоўку

Суд Заводскага раёна перанёс разгляд адміністрацыйнай справы экс-палітвязня Змітра Паліенкі на нявызначаны тэрмін. Саму справу суд вярнуў у Заводскі РУУС Мінска на дапрацоўку, піша праваабарончы сайт "Вясна".

Пра перанос сваёй справы Паліенка даведаўся, толькі калі прыехаў у суд. Дарэчы, сам будынак быў ачэплены супрацоўнікамі міліцыі ў спецыяльнай форме. Яны спрабавалі забараніць журналістам весці відэаздымкі і перапісалі пашпартныя звесткі актывістаў, якія прыйшлі падтрымаць Паліенку ў судзе.

Нагадаем, што Паліенка выйшаў на волю больш за месяц таму. Яго абавязалі амаль штодня прыходзіць у міліцыі слухаць лекцыі, пакуль не ўладкуецца на працу. Хлопец схадзіў на іх некалькі разоў, а потым прынцыпова адмовіўся. 

За гэта на яго склалі ўжо тры адміністрацыйныя пратаколы з абвінавачваннем у непадпарадкаванні законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі. Суд па наступным пратаколе прызначаны на 19 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі