Вы тут

Справа Уладзіміра Чудзянцова перададзеная ў Следчы камітэт

Фота з акаўнта Сцяпана Святлова ў "Фэйсбуку" 

Справа заснавальніка сайта by24.org Уладзіміра Чудзянцова, затрыманага 21 лістапада на беларуска-польскай мяжы, перададзеная ў Следчы камітэт. Ведамства ўжо пачало праводзіць следчыя дзеянні і прызначыла экспертызы.

"Яму прад'яўлена абвінавачванне па частцы 1 артыкула 328, частцы 1 артыкула 14, частцы 1 артыкула 328-1 КК РБ. У цяперашні час ён утрымліваецца пад вартай у Брэсце. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца брэсцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта", — расказаў Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.