Адвакат: у рэчах Чудзянцова выявілі 0,87 грама марыхуаны

Адвакат: у рэчах Чудзянцова выявілі 0,87 грама марыхуаны

Паводле пратакола, у рэчах Уладзіміра Чудзянцова на мяжы выявілі 0,87 грама марыхуаны. Пра гэта парталу TUT.by распавёў адвакат Аляксандр Галіеў.

Якое рэчыва і ў якой колькасці знайшлі ў яго кватэры, невядома, бо маці Чудзянцова не далі копію пратаколу ператрусу. Таксама невядома, ці былі адбіткі пальцаў журналіста на пакеціках з забароненым рэчывам.

Чудзянцоў па-ранейшаму знаходзіцца ў брэсцкім СІЗА, і абвінавачанне яму дагэтуль не выставілі, кажа адвакат. Па словах Галіева, яго кліент не прызнае сваю віну. 

21 лістапада ў Чудзянцова ўзялі тлумачэнні, 22-га дапыталі як падазраванага. На гэтым тыдні яму або павінны выставіць абвінавачанні, або адпусціць на волю. Чакаецца, што ў аўторак справу перададуць у Следчы камітэт.

Як распавядала Еўрарадыё, Уладзіміра Чудзянцова 21 лістапада мытнікі знялі з цягніка, які ехаў у Польшчу. паведамлялася, што ён хацеў уладкавацца там на працу. Пры даглядзе ў яго сумцы выявілі марыхуану. Сам журналіст, як паказаў агляд, не быў пад уплывам наркотыкаў. 

Дома ў Чудзянцова ў той самы дзень прайшоў ператрус. Маці журналіста распавяла, быццам праваахоўнікі знайшлі яшчэ два пакункі з нейкім рэчывам. 

Па словах адваката, Чудзянцоў віну не прызнае і лічыць, што наркотыкі яму падкінулі. Сваё затрыманне ён звязвае з супрацай з блогерам Сцяпанам Святловым, які вучыцца і працуе ў Польшчы.

Сам Святлоў таксама заяўляе пра палітычны матыў у затрыманні Чудзянцова. Ён запусціў кампанію з хэштэгам #FreeChudentsov.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі