Справа пра "экстрэмісцкі" нумар "Глосу знад Немна" разглядацца не будзе

Справа пра "экстрэмісцкі" нумар газеты "Глос знад Немна" застанецца без разгляду. Адпаведную паперу атрымаў з суду Кастрычніцкага раёна Гродна журналіст Анджэй Пісальнік.
Як адзначае "Наша ніва", скандальная справа магла быць спыненая з-за занадта вялікага рэзанансу, які відавочна не патрэбны цяпер уладам, якія намагаюцца наладзіць адносіны з Захадам. Афіцыйна ж гаворыцца пра "няправільна напісаную іскавую заяву" генерал-маёрам і начальнікам УКДБ па Гродзенскай вобласці Ігарам Сяргеенкам.

Нагадаем, днямі калегія Гродзенскага абласнога суда адмяніла рашэнне суда Іўеўскага раёна, які з падачы таго ж генерала КДБ прызнаў экстрэмісцкімі матэрыялы, апублікаваныя ў жнівеньскім нумары газеты "Свабода". Свой вердыкт абласныя суддзі абгрунтавалі тым, што іх раённыя калегі ў парушэнне прадугледжанай законам працэдуры разгледзелі справу ў адсутнасць усіх зацікаўленых бакоў.

Без разгляду засталася і заява аб прызнанні экстрэмісцкай выпушчанай беларускімі праваабаронцамі "Хронікі-агляду парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2004 годзе".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі